Читают на этой неделе

Третье чудо УСАДЬБА СЛИЗНЕЙ

Усадебно-парковый ансамбль Слизней


Да помнікаў мінулага можна аднесці і так званыя “Панскія вароты”, якія ўцалелі да цяперашняга часу і знаходзяцца на тэрыторыі Мсціжскай участковай бальніцы. Гэта адзіныя з чатырох варот, пабудаваных у канцы 18-пачатку 19 ст. памешчыкам Слізенем.



На фотаздымку галоўныя парадныя вароты. Астатнія трое варот разам з двухмятровай каменнай агароджай разабраны як будаўнічы матэрыял для калгаса ў 30-х гадах.

Існуе легенда, якая звязвае назву вёскі Мсціж з падзеямі ў панскім маёнтку.
"Некалькі стагоддзяў назад стаяў за прыгожымі варотамі велічны з высокай вежаю палац багатага вяльможнага графа Слізеня. Была ў яго жонка Югася і адзіная дачка Міранка, ды такая прыгожая, што здавалася, нібы само сонца жыло ў гэтых змрочных пакоях. Дзяўчына жыла ў самым верхнім пакоі высачэннай вежы. Пан трымаў яе пад замком, не дазваляў ей нават уніз спускацца, не кажучы пра тое, каб з дваровымі пагаварыць. Толькі зверху праз маленькае акенца магла яна назіраць за наваколлем.
Але аднойчы паненка пачула дзівосную прыгожую музыку.
Рызыкнула яна, пераапранулася ў простую сялянскую вопратку, непрыкметна для варты спусцілася з вакна і пабегла да возера, адкуль была чуваць музыка. Там убачыла маладога пастуха - прыгажуна Цішку,  які сядзеў на камені і іграў на жалейцы.Калі ён заўважыў дзяўчыну, то вачэй не мог адарваць ад яе.
Крэпка пакахаў ён дзяўчыну. Прапанаваў ён пакатапь яе на чоўне, а развітваючыся, паабяцалі яны адзін аднаму сустракацца тут кожны вечар. Так працягвалася ўсё лета, бо пана небыло дома, а слугі пра гэта не здагадваліся. Увосень гаспадар вярнуўся дадому і сказаў дачцэ, што збіраецца аддаць яе замуж за вельмі багатага вяльможу. Загаравала дзяўчына, сказала пра гэта каханаму. Вырашылі яны ўцячы. У адну са страшных начэй, калі была навальніца, былі маланкі ды грымеў гром, маладая паненка ўцякла з дому да прыгажуна Цішкі. І паплылі яны на чоўне да другога берага. Калі стары граф не знайшоў дачкі, закрычаў ён, што было моцы на шматлікіх слуг дружыннікаў:
-Не ўбераглі! У пагоню! Знайсці яе!
У гэты час вартавы з вежы крыкнуў:
-Пане, вось яны!
Усе кінуліся да яго. I сапраўды, калі бліснула маланка, заўважылі човен.
-Схапіце іх! - зароў пан, але зноў бліснула маланка, і чоўна на вадзе ўжо не было бачна - праглынула яго сквапнае возера.
А месца тое сталі называць Мсціж, бо каханых звалі Міранка і Цішка".






1 комментарий:

Елена Гридюшко комментирует...

Ух ты! Спасибо. Всегда задавалась вопросом: откуда такое название - Мстиж...

Тройка популярных сообщений за всё время существования блога