Усадебно-парковый ансамбль Слизней
Да помнікаў мінулага можна аднесці і так званыя “Панскія вароты”, якія
ўцалелі да цяперашняга часу і знаходзяцца на тэрыторыі Мсціжскай участковай
бальніцы. Гэта адзіныя з чатырох варот, пабудаваных у канцы 18-пачатку 19 ст.
памешчыкам Слізенем.
На фотаздымку галоўныя парадныя
вароты. Астатнія трое варот разам з двухмятровай каменнай агароджай разабраны
як будаўнічы матэрыял для калгаса ў 30-х гадах.
Існуе легенда, якая звязвае назву вёскі Мсціж з падзеямі
ў панскім маёнтку.
"Некалькі стагоддзяў назад стаяў за прыгожымі варотамі велічны з высокай
вежаю палац багатага вяльможнага графа Слізеня. Была ў яго жонка Югася і
адзіная дачка Міранка, ды такая прыгожая, што здавалася, нібы само сонца жыло ў
гэтых змрочных пакоях. Дзяўчына жыла ў самым верхнім пакоі высачэннай вежы. Пан трымаў
яе пад замком, не дазваляў ей нават уніз спускацца, не кажучы
пра тое, каб з дваровымі пагаварыць. Толькі зверху праз маленькае акенца магла яна
назіраць за наваколлем.
Але аднойчы паненка пачула дзівосную прыгожую музыку.
Рызыкнула
яна, пераапранулася ў простую сялянскую вопратку, непрыкметна для варты
спусцілася з вакна і пабегла да возера, адкуль была чуваць музыка. Там убачыла
маладога пастуха - прыгажуна Цішку, які
сядзеў на камені і іграў на жалейцы.Калі ён заўважыў дзяўчыну, то вачэй не мог
адарваць ад яе.
Крэпка пакахаў ён дзяўчыну. Прапанаваў ён
пакатапь яе на чоўне, а развітваючыся, паабяцалі яны адзін аднаму сустракацца
тут кожны вечар. Так працягвалася ўсё лета, бо пана небыло дома, а слугі пра
гэта не здагадваліся. Увосень гаспадар вярнуўся дадому і сказаў дачцэ, што
збіраецца аддаць яе замуж за вельмі багатага
вяльможу. Загаравала дзяўчына, сказала пра гэта каханаму. Вырашылі яны ўцячы. У адну са страшных
начэй, калі была навальніца, былі маланкі ды грымеў гром, маладая паненка
ўцякла з дому да прыгажуна Цішкі. І паплылі яны на чоўне да другога берага.
Калі стары граф не знайшоў дачкі, закрычаў ён, што было моцы на шматлікіх слуг
дружыннікаў:
-Не ўбераглі! У пагоню! Знайсці
яе!
У гэты час вартавы з вежы крыкнуў:
-Пане, вось яны!
Усе кінуліся да яго. I
сапраўды, калі бліснула маланка, заўважылі човен.
-Схапіце іх! - зароў пан, але
зноў бліснула маланка, і чоўна на вадзе ўжо не было бачна - праглынула яго
сквапнае возера.
А месца тое сталі называць
Мсціж, бо каханых звалі Міранка і Цішка".
1 комментарий:
Ух ты! Спасибо. Всегда задавалась вопросом: откуда такое название - Мстиж...
Отправить комментарий