Читают на этой неделе

"Ля шашы на Мсціжы напрадвесні Тры бярозкі ўбіраюцца ў строі..."

Ля шашы на Мсціжы напрадвесні
Тры бярозкі ўбіраюцца ў строі.
Яны помняць любошчы і песні,
І мінулым, як казкаю, мрояць.

Каб ля іх у сцюдзёныя будні
Ды магчымасць – душой сагравацца,
А ў спякоту ля бацькавай студні
Зноў гаючай вадой абпівацца,

То, напэўна б, ніколі, ніколі
Не старэлі б юначыя сэрцы,
І не ведаць пякучага болю
Ад няўдзячнасці. Так мне здаецца.

Нам адказы б шукаць на пытанні
Ў вечнай мудрасці сплеценых казак,
У легендах, абрадах, паданнях,
У прыкметах і прыказках разам.

Акунуцца б у іх з галавою,
Каб душу супакоіць нарэшце.
Крылы – марам, і словам каб волю,
І ў дзяцінства прыйсці на дасвецці.

А знайшоўшы сябе ў роднай песні,
Сваю годнасць успомніўшы ў танцы,
Ля шашы на Мсціжы напрадвесні
У любові бярозкам прызнацца.

Комментариев нет:

Тройка популярных сообщений за всё время существования блога